У інспекцыі Дэпартамента кантролю і нагляду за будаўніцтвам па Гомельскай вобласці працягваюць добрую традыцыю, якую ўжо падхапілі многія калектывы сістэмы Дзяржбуднагляду. Чарговая «Кожная пятніца – роднае, сваё» прайшла ў фармаце сапраўднага беларускага абеду, які аб’яднаў супрацоўнікаў за адным сталом.
Калектыў падышоў да ініцыятывы з душой: кожны прыгатаваў нешта асаблівае дома і прынёс, каб падзяліцца з калегамі. У лепшых традыцыях беларускай гасціннасці на стале апынуліся хатняя выпечка, сапраўдныя кулінарныя шэдэўры, прыгатаваныя з любоўю.
Такая пятніца – не проста абед. Гэта магчымасць у неафіцыйнай абстаноўцы пагутарыць, падтрымаць адзін аднаго і яшчэ раз адчуць, што калектыў – гэта людзі, якія гатовы падзяліцца цяплом свайго дома.
Праект «Кожная пятніца – роднае, сваё» нагадвае: любіць сваю краіну можна па-рознаму. І адзін з самых шчырых спосабаў – захоўваць і перадаваць традыцыі, якія робяць нас беларусамі. Нават калі гэта проста абед, прыгатаваны сваімі рукамі і падзелены з тымі, хто побач.
![]() |
![]() |


