Сёння калектыў Інспекцыі Дэпартамента кантролю і нагляду за будаўніцтвам па Брэсцкай вобласці далучыўся да праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё». У межах ініцыятывы супрацоўнікі прагледзелі і абмеркавалі кароткаметражны фільм на беларускай мове «Клопат».
Ён з’яўляецца дыпломнай працай выпускніцы УДІК імя С. А. Герасімава Людмілы Аніковіч (майстэрня І. Ф. Масленнікава) і зняты па матывах аднайменнага апавядання пісьменніка Янкі Сіпакова.
Гісторыя расказвае пра крыўды і прабачэнне, паказваючы, як чужыя па крыві людзі могуць стаць самымі блізкімі, калі адчыняць сэрцы для любові, міласэрнасці і дабраты.
Такія сустрэчы ствараюць магчымасць не толькі для адпачынку, але і для паглыблення ведаў пра сучасную беларускую культуру!
![]() |
![]() |


