Инспекция Департамента контроля и надзора
за строительством по г. Минску

Горячая линия:+375 17 338-24-16 (с 9.00 до 12.00)
Подробнее

Инспекция Департамента контроля и надзора
за строительством по Минской области

Горячая линия: +375 17 200-80-61 
Подробнее

Инспекция Департамента контроля и надзора
за строительством по Гомельской области

Горячая линия: +375 23 234-51-74
Подробнее

Инспекция Департамента контроля и надзора
за строительством по Витебской области

Горячая линия: +375 21 262-68-83 
Подробнее

Инспекция Департамента контроля и надзора
за строительством по Брестской области

Горячая линия: +375 16 21-47-80
Подробнее

Инспекция Департамента контроля и надзора
за строительством по Гродненской области

Горячая линия: +375 15 274-34-15
Подробнее

Инспекция Департамента контроля и надзора
за строительством по Могилевской области

Горячая линия: +375 22 231-03-62 
Подробнее

Специализированая инспекция Департамента
контроля и надзора за строительством

Горячая линия: +375 17 361-00-71
Подробнее

У новым турыстычным сезоне Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры» прапануе адпачываючым на базе «Золава» новы ўзровень камфорту. Тут завяршаецца будаўніцтва новых і глыбокая рэканструкцыя існуючых катэджаў.

Паводле тэхнічнай дакументацыі, цяпер у «Золава» кіпіць работа на трох аб’ектах будаўніцтва: ідзе мадэрнізацыя спальных карпусоў № 1 і 2, а таксама ўзвядзенне спальных карпусоў № 3 і 4 з асобнай міні-кацельняй.

Каб паспець у тэрмін – да пачатку новага турыстычнага сезону, брыгады «высадзіліся» на пляцоўках адразу пасля завяршэння мінулагодняга. На сённяшні дзень ступень гатоўнасці будынкаў можна ацаніць як высокую. Агульнабудаўнічыя работы амаль выкананы, камунікацыі пракладзены. Унутры памяшканняў і ў асобных выпадках звонку завяршаецца аддзелка, устанаўліваецца сантэхніка. Наперадзе яшчэ добраўпарадкаванне тэрыторыі.

На днях ход работ і іх адпаведнасць існуючым рэгламентам ацаніў дзяржаўны інспектар інспекцыі Дэпартамента кантролю і нагляду за будаўніцтвам па Віцебскай вобласці Віктар Сырыська. У поле яго зроку традыцыйна патрапіла шырокае кола пытанняў – ад правільнасці захоўвання матэрыялаў да выканання канкрэтных тэхнічных патрабаванняў адносна тых ці іншых аб’ектаў. Інспектар дасканала вывучыў стан спраў на будпляцоўцы, наведаў усе памяшканні, пагутарыў з будаўнікамі.

«Работы ў цэлым арганізаваны добра, графікі вытрымліваюцца. Істотных заўваг па частцы якасці зробленага на гэты раз няма. Разам з тым па-ранейшаму кульгае культура вытворчасці – тут падрадчыкам яшчэ ёсць над чым працаваць», – рэзюмаваў В. Сырыська.

Тэкст і фота Вячаслава КАЛАДЫНСКАГА.