Урачыстая падзея адбылася 12 лістапапда 2025 года у Інспекцыі Дэпартамента кантролю і нагляду за будаўніцтвам па Мінскай вобласці. Рэспубліканскі саюз будаўнікоў (РСБ) адзначыў шматгадовую плённую працу і выдатны ўнёсак у развіццё будаўнічай галіны горада Мінска і Мінскай вобласці – Мацельскі Павел Іванавіч, кіраўнік Інспекцыі Дэпартамента кантролю і нагляду за будаўніцтвам па Мінскай вобласці, быў узнагароджаны ганаровым нагрудным знакам «За заслугi ў будаўнiцтве».
![]() |
![]() |
Мерапрыемства сімвалічна праводзіцца напярэдадні Сусветнага дня якасці, які сёлета адзначаецца 13 лістапада. Гэты тыдзень у Беларусі Дзяржстандартам аб'яўлены Тыднем якасці.
Мерапрыемствы тыдня, якія праводзяцца ў Інспекцыі, аб'ядноўвае дэвіз: “Інспекцыя Дэпартамента кантролю і нагляду за будаўніцтвам па Мінскай вобласці - гэта традыцыі, працавітасць, згуртаванасць, развіццё!”
Нагрудны знак «За заслугi ў будаўнiцтве» з'яўляецца найвышэйшай грамадскай узнагародай, якая ўручаецца Саюзам будаўнікоў за ўзорную працу, высокі прафесіяналізм і значны асабісты ўклад у развіццё архітэктурнай і будаўнічай дзейнасці.
"Інспекцыі Дэпартамента кантролю і нагляду за будаўніцтвам па Мінскай вобласці на чале з яе кіраўніком па праву лічыцца адным з флагманаў нашай галіны. Шматгадовы вопыт кіраўніка, адказнасць і ўменне знаходзіць эфектыўныя рашэнні неаднаразова садзейнічалі паспяховай рэалізацыі самых складаных праектаў", - адзначыў падчас цырымоніі Старшыня Рэспубліканскага Саюза Будаўнікоў Нічкасаў Анатоль Іванавіч

Мацельскі Павел Іванавіч прысвяціў будаўнічай сферы 25 гадоў (з іх 21 год у органах дзяржаўнага будаўнічага нагляду). Яго працоўны шлях пачаўся з Інспекцыі Госстройнагляду па г. Мінску з пасады дзяржаўнага будаўнічага інспектара і стаў яскравым прыкладам мэтанакіраванасці і адданасці справе.
Сярод ключавых заслуг, якія былі адзначаны пры прыняцці рашэння аб узнагароджанні:
- Удзел у рэалізацыі сацыяльна значных і важных праектаў Мінскай вобласці: гэта аб'екты жыллёвага будаўніцтва, аб'екты аховы здароўя, аб'екты адукацыі, аб'екты спартыўнага прызначэння.
- Кіраванне калектывам: Паспяховае кіраўніцтва, накіраванае на павышэнне якасці.
- Уклад у развіццё кадраў: Актыўная праца па навучанні і падтрымцы спецыялістаў.
Са свайго боку Мацельскі Павел Іванавіч выказаў шчырую падзяку Саюзу будаўнікоў і асабіста яго кіраўнікам за высокую ацэнку працы і падтрымку ў складаных умовах.
«Гэта ўзнагарода – заслуга ўсяго нашага калектыву Інспекцыі Дэпартамента кантролю і нагляду за будаўніцтвам па Мінскай вобласці і яго ранейшага кіраўніка Лапаціка Івана Вячаслававіча. Яна натхняе на далейшае служэнне прафесіі і будаўніцтва будучыні нашай краіны,» — падкрэсліў узнагароджаны.

Ад усёй душы віншуем Вас з гэтай высокай адзнакай. Ваш прафесіяналізм, дакладнасць і прынцыповасць у працы - сапраўдны ўзор для ўсіх супрацоўнікаў будаўнічай галіны!


