Инспекция Департамента контроля и надзора
за строительством по г. Минску

Горячая линия:+375 17 337-39-85 (с 9.00 до 12.00)
Подробнее

Инспекция Департамента контроля и надзора
за строительством по Минской области

Горячая линия: +375 17 200-80-61 
Подробнее

Инспекция Департамента контроля и надзора
за строительством по Гомельской области

Горячая линия: +375 23 234-51-74
Подробнее

Инспекция Департамента контроля и надзора
за строительством по Витебской области

Горячая линия: +375 21 262-68-83 
Подробнее

Инспекция Департамента контроля и надзора
за строительством по Брестской области

Горячая линия: +375 16 21-47-80
Подробнее

Инспекция Департамента контроля и надзора
за строительством по Гродненской области

Горячая линия: +375 15 274-34-15
Подробнее

Инспекция Департамента контроля и надзора
за строительством по Могилевской области

Горячая линия: +375 22 231-03-62 
Подробнее

Специализированая инспекция Департамента
контроля и надзора за строительством

Горячая линия: +375 17 361-00-71
Подробнее

Галоўная ўвага на будоўлі надаецца парадку, бо гэта паказчык высокай культуры вытворчасці. Ад яго залежыць не толькі стварэнне бяспечных умоў працы, але і якасць выкананых будаўніча-мантажных работ. Менавіта таму гэтаму пытанню традыцыйна надаеццца вялікая ўвага як з боку будаўнічых арганізацый, так і з боку кантралюючых органаў.

Тэрміны здачы аб’ектаў у Навагрудскім раёне ўсе бліжэй, а таму і ўвага да іх ўсё больш. Дзяржаўны будаўнічы інспектар, намеснік начальнік Лідскага аддзела Юрый Чычук праводзіць нагляд за аб’ектамі, якія знаходзяцца на ўліку ў інспекцыі Дэпартамента кантролю і нагляду за будаўніцтвам па Гродзенскай вобласці на тэрыторыі чатырох раёнаў, у тым ліку і Навагрудскага. Разам з Юрыем Вячаслававічам газета «Новае жыццё» накіраваліся ў сумесны рэйд па аб’ектах будоўлі. Асноўнай мэтай рэйду з’яўлялася высвятленне фактычнага стану спраў па падтрыманні парадку на будаўнічых пляцоўках і забеспячэнні будаўнічых работ.

У дзень рэйду наведалі некаторыя з зарэгістраваных у інспекцыі Дэпартаменту кантролю і нагляду за будаўніцтвам па Гродзенскай вобласці аб’ектаў будаўніцтва, дзе наглядна можна было ўбачыць розніцу паміж адказным падыходам да будаўніцтва з боку яго удзельнікаў, у прыватнасці з боку падрадных будаўнічых арганізацый, і безадказным.

Як пацверджанне, аб’ект «Рэканструкцыя будынка чырвонага вугалка па вул.Мінская, 91 у г.Навагрудку пад склад з будаўніцтвам цэнтра комплексаў утылізацыі камунальных адходаў з вытворчасцю біяўгнаенняў». Па ўсім відаць, што ўладкаванне будаўнічай пляцоўкі і якасць праведзеных на аб’екце работ знаходзіцца ў нездавальняючым стане. Так, частка тэрыторыі будоўлі не агароджаная ад доступу старонніх асоб, а астатняя частка хоць і агароджана, аднак не адпавядае будаўнічым нормам і тыпавым рашэнням. Агароджа нахілілася, парваныя палотны. Разам з тым, будаўнічая пляцоўка – гэта далека не бяспечная тэрыторыя.

Са слоў Ю.В. Чычука, да пачатку вытворчасці будаўніча-мантажных работ на аб’екце не было праведзена ўладкаванне будаўнічай пляцоўкі ў адпаведнасці з распрацаванымі праектам арганізацыі будаўніцтва і праектам вытворчасці работ, не праведзена расчыстка тэрыторыі і дэмантаж старога асфальтабетоннага пакрыцця, размешчанага пад забудовай. З гэтага вынікае і не здавальняючая якасць праведзеных работ па ўладкаванні стужкавых і слупчатых жалезабетонных падмуркаў і бэлек цокальнага пояса.

Пры правядзенні інспектарам планавых мерапрыемстваў тэхнічнага (тэхналагічнага, паверачнага) характару было выяўлена шмат парушэнняў, якія своечасова не ліквідаваліся альбо не ліквідаваныя да гэтага часу. За дапушчаныя грубыя парушэнні службовыя асобы падрадчыка у тым ліку дырэктар, неаднаразова прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці. Па пададзенай інспекцыяй Дзяржбуднагляду ў орган па сертыфікацыі інфармацыі за дапушчаныя парушэнні прыпынена дзеянне сертыфіката адпаведнасці сістэмы менеджменту якасці ТАА «Экостройпрогресс». На дадзены момант інспекцыяй Дзяржбуднагляду на аб’екце прыпынена вытворчасць будаўніча-мантажных работ, а заказчыкам, ТАА «РУМБ», прапрацоўваецца пытанне па замене падраднай будаўнічай арганізацыі. Зрэшты, як адзначае Юрый Чычук, такія аб’екты – рэдкасць, і яны заўсёды на асаблівым кантролі.

Іншая справа – аб’ект «Будаўніцтва 40-кватэрнага жылога дома ў мікрараёне «Мітраполь-1» у Навагрудку, пазіцыя 47 па геплане», дзе кожны з удзельнікаў будаўніцтва належна выконвае свае функцыі: і падрадная арганізацыя ААТ «Забудва-строй» і заказчык (ён жа ажыццяўляе тэхнічны нагляд) – дзяржаўнае прадпремства «УКБ Навагрудскага раёна». Глабальных пытанняў па якасці работ на дадзеным аб’екце пакуль не ўзнікала, а калі і выяўляюцца дэфекты, то яны ліквідуюцца ў адведзены тэрмін. У належным стане падрадчык утрымлівае і будаўнічую пляцоўку, пра што сведчыць чысты, выбрухаваны з дарожных пліт праезд да будынка, які ўзводзіцца. А таксама акуратна складаваны ў прызначаным для яго захоўвання месцы матэрыял, уладкаваны бытавы гарадок.

Такую ж сітуацыю назіралі падчас рэйду і на аб’екце «Будаўніцтва будынка гандлева-бытавога прызначэння па вул. Карскага», дзе падрадная арганізацыя ТАА «ГорДомСтрой» адказна адносіцца да сваіх абавязкаў як па якасці праведзеных работ, так і па ўтрыманні тэрыторыі будаўніцтва, што асабліва актуальна ў цяперашні Год якасці.

У дзень рэйду завіталі і на адну з ферм, размешчаную пры МТФ «Брольнікі» СВК «Нятхавічы». Тут ужо ўзведзены каркасы 2-х будынкаў кароўнікаў і будынкі даільна-малочнага блока. Вядуцца работы на даху, па ўладкаванні бетонных падлог, муроў сцен і перагародак. Работы на аб’екце праводзяцца работнікамі ААТ «Навагрудскае СМУ» з прыцягненнем субпадрадных арганізацый: ТАА «Стройнэт», ТАА «ГорДомСтрой», ГП «Гродзенская СПМК-70» і іншыя.

Рэйдавыя мерапрыемствы на аб’екце будоўлі будуць працягнутыя, бо гараджане, праходзячы міма будоўлі, не павінны адчуваць дыскамфорт ад пылу і бруду. Як у прынцыпе, і жыхары раёна. Галоўная задача інспектара – не пакараць вінаватых, а звярнуць увагу адказных на выяўленыя недахопы і неабходнасць іх ліквідацыі.

Источник: газета «Новае жыццё»