Працягваем расказваць аб удзеле работнікаў Дзяржбуднагляду ў добраахвотнай рэспубліканскай акцыі "Аднавім лясы разам!", якая праводзіцца па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь у перыяд з 23 сакавіка па 20 красавіка. Шырокі рэгіянальны ахоп дазволіў унесці дастойны ўклад Дзяржбуднагляду ў добрую справу аднаўлення лясоў Рэспублікі Беларусь.
Калектыў інспекцыі Дзяржбуднагляду па Гродзенскай вобласці пасадзілі такія культуры як елка, хвоя, бяроза. Высадка праводзілася ў Гродзенскім, Ваўкавыскім, Лідскім, Навагрудскім, Смаргонскім, Мастоўскім раёнах Гродзенскай вобласці:
Работнікі спецыялізаванай інспекцыі Дзяржбуднагляду пасадзілі елкі ў Заслаўскім лясніцтве:
Работнікамі інспекцыі Дзяржбуднагляду па Вітебскай вобласці на тэрыторыі Лужаснянскага лясніцтва ДЛУ «Віцебскі лясгас» зроблены работы па ўборцы тэрыторыі:
Супрацоўнікі Барысаўскага аддзела інспекцыі Дзяржбуднагляду па Мінскай вобласці на тэрыторыі Чэрвенскага лясніцтва дзяржаўнай лесагаспадарчай установы "Чэрвеньскі лясгас" высадзілі арыентыровачна 600 соснаў і елак:
Калектыў Маладзечанскага аддзела інспекцыі Дзяржбуднагляду па Мінскай вобласці на тэрыторыі Маладзечанскага лясніцтва дзяржаўнай лесагаспадарчай установы "Маладзечанскі лясгас" высадзілі прыкладна 750 соснаў:
Работнікамі інспекцыі Дзяржбуднагляду па Магілеўскай вобласці прынялі удзел па лесааднаўленню (пасаджванне елак):