Инспекция Департамента контроля и надзора
за строительством по г. Минску

Горячая линия:+375 17 337-39-85 (с 9.00 до 12.00)
Подробнее

Инспекция Департамента контроля и надзора
за строительством по Минской области

Горячая линия: +375 17 200-80-61 
Подробнее

Инспекция Департамента контроля и надзора
за строительством по Гомельской области

Горячая линия: +375 23 234-51-74
Подробнее

Инспекция Департамента контроля и надзора
за строительством по Витебской области

Горячая линия: +375 21 262-68-83 
Подробнее

Инспекция Департамента контроля и надзора
за строительством по Брестской области

Горячая линия: +375 16 21-47-80
Подробнее

Инспекция Департамента контроля и надзора
за строительством по Гродненской области

Горячая линия: +375 15 274-34-15
Подробнее

Инспекция Департамента контроля и надзора
за строительством по Могилевской области

Горячая линия: +375 22 231-03-62 
Подробнее

Специализированая инспекция Департамента
контроля и надзора за строительством

Горячая линия: +375 17 361-00-71
Подробнее

У мэтах захавання i развіцця гістарычных традыцый органаў дзяржаўнага будаўнічага нагляду (далей - Дзяржбуднагляд) на падставе часткі чацвертай артыкула 11 Закона Рэспублікі Беларусь ад 26 мая 2012 г. № 384-3 «Аб афіцыйных геральдычных сімвалах» Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі:

  1. Заснаваў:

эмблему органаў Дзяржбуднагляду;
флаг Дзяржбуднагляду;
нагрудны знак «За заслугі» Дзяржбуднагляду;
нагрудны знак адрознення Дзяржбуднагляду.

  1. Зацвердзіў:

Палажэнне аб эмблеме Дзяржбуднагляду, яе апісанне i выяву;
Палажэнне аб флагу Дзяржбуднагляду, яго апісанне i выяву;
Палажэнне аб нагрудным знаку «За заслугі» Дзяржбуднагляду, яго апісанне i выяву;
Палажэнне аб нагрудным знаку адрознення Дзяржбуднагляду, яго апісанне i выяву.

 

ПАЛАЖЭННЕ
аб эмблеме Дзяржбуднагляду

1. Эмблема Дзяржбуднагляду (далей – эмблема) з’яўляецца адметным знакам Дзяржбуднагляду, які паказвае напрыналежнасць работнікаў, транспартных сродкаў i iншай маёмасцi да Дзяржбуднагляду.
2. Выява эмблемы размяшчаецца на транспартных сродках і іншай маёмасці Дзяржбуднагляду, флагу Дзяржбуднагляду і афiцыйным сайце ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Iнтэрнэт.
3. Выява эмблемы можа выкарыстоўвацца на друкаванай, iнфармацыйнай, сувенiрнай, кiна-, вiдэа-, фота- i iншай прадукцыi, якая вырабляецца для патрэб Дзяржбуднагляду, а таксама ў iншых выпадках, якiя не супярэчаць заканадаўству.
4. Выява эмблемы можа размяшчацца ў службовых кабiнетах дырэктара Дэпартамента і яго намеснікаў, кіраўнікоў і структурных падраздзяленняў Дзяржбуднагляду і іншых месцах, якія вызначаюцца кіраўнікамі Дзяржбуднагляду.
5. Пры адначасовым размяшчэннi эмблемы і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь іх размяшчэнне вызначаецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2004 г. № 301-З «О государственных символах Республики Беларусь».
6. Дапускаецца ўзнаўленне выявы эмблемы ў каляровым, чорна-белым i аб’ёмным варыянтах.

 

АПIСАННЕ
эмблемы Дзяржбуднагляду

Эмблема ўяўляе сабой круг блакітнага колеру з аблямоўкай сіняга колеру і акантоўкамі шэрага колеру, у цэнтры якога ахоўная каска белага колеру, пад якой скрутак серабрыстага колеру. Каска і скрутак размешчаны на фоне архітэктурнай антычнай калоны залацістага колеру, за якімі цагляная сцяна чырвона-аранжавага колеру і сілуэт горада Мінска светла-сіняга колеру.

Па аблямоўцы надпіс: «ОРГАНЫ ДЗЯРЖАЎНАГА БУДАЎНІЧАГА НАГЛЯДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ» «ДЗЯРЖБУДНАГЛЯД» серабрыстага колеру, з галоўкамі шрубаў таго ж колеру, што аддзяляюць апошняе слова.

Аснова эмблемы – круг – сімвалізуе спектр задач, якія стаяць перад Дэпартаментам кантролю і нагляду за будаўніцтвам і агульную адказнасць калектыва за іх паспяховае выкананне. Калона – старажытны сімвал архітэктуры і эталон якаснага будаўніцтва. Ахоўная каска – сімвал работнікаў Дзяржбуднагляду, якія забяспечваюць кантроль і нагляд за будаўніцтвам, скрутак падкрэслівае нарматыўную прававую базу сферы будаўніцтва, будаўнічую дакументацыю. Цагляная сцяна сімвалізуе бесперапынны працэс будаўніцтва і кантролю за ім. Панарама горада Мінск падкрэслівае прыналежнасць да Рэспублікі Беларусь, знакавыя аб’екты-брэнды, выкананыя дзякуючы эфектыўнаму супрацоўніцтву будаўнікоў і работнікаў Дзяржбуднагляду.

Белы колер каскі – сучасны вядомы колер гэтага віду ахоўнай амуніцыі. Сіні колер сімвалізуе тэхнічную сферу, залаты – высокі стандарт якасці працы і слаўныя традыцыі Дзяржбуднагляду, серабрысты – сумленнасць, сціпласць, чысціню намераў і бесстароннасць у працы. Чырвона-аранжавы колер сугучны тэракотаваму, цаглянаму. Блакітны колер сімвалізуе чыстае мірнае неба, нябеснае заступніцтва – умовы, неабходныя для стварэння бяспечных будынкаў.

 

ВЫЯВА
эмблемы Дзяржбуднагляду (каляровая)

 

ВЫЯВА
эмблемы Дзяржбуднагляду (з перадачай колеру ўмоўнай шафіроўкай)

 

 

ПАЛАЖЭННЕ
аб флагу Дзяржбуднагляду

1. Флаг Дзяржбуднагляду (далей – флаг) з’яўляецца адметным знакам і сімвалам, якія паказваюць на прынадлежнасць работнікаў, адміністрацыйных будынкаў, памяшканняў, транспартных сродкаў і іншай маемасці Дзяржбуднагляду.
2. Выява флага размяшчаецца на кіна-, відэа- і фотаматэрыялах, друкаванай, рэкламна-інфармацыйнай і сувенірнай прадукцыі, якія вырабляюцца па заказах Дзяржбуднагляду.
3. Флаг размяшчацца ў службовых кабiнетах дырэктара Дэпартамента і яго намеснікаў, кіраўнікоў і структурных падраздзяленняў Дзяржбуднагляду і іншых месцах, якія вызначаюцца кіраўнікамі Дзяржбуднагляду. Флаг можа размяшчацца на адміністрацыйных будынках Дзяржбуднагляду. Дазваляецца выкарыстанне паменшанай (настольнай) копіі флага пры правядзенні пратакольных мерапрыемстваў.
4. Пры адначасовым размяшчэнні Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь, флага і іншых флагаў іх размяшчэнне вызначаецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2004 г. № 301-З «О государственных символах Республики Беларусь».
5. Дазваляецца выкарыстанне флага для правядзення масавых патрыятычных, сацыяльных, спартыўных, культурна-забаўляльных мерапрыемстваў, у тым ліку і за межамі адміністрацыйных будынкаў Дзяржбуднагляду.

 

АПІСАННЕ
флага Дзяржбуднагляду

Флаг Дзяржбуднагляду ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча блакітнага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, у цэнтры вонкавага i адваротнага бакоў палотнiшча якога размешчана эмблема Дзяржбуднагляду.

 

ВЫЯВА
флага Дзяржбуднагляду (каляровая)

 

ВЫЯВА
флага Дзяржбуднагляду (з перадачай колеру ўмоўнай шафіроўкай)

 

ПАЛАЖЭННЕ
аб нагрудным знаку «За заслугі» Дзяржбуднагляду

1. Нагрудным знакам «За заслугі» Дзяржбуднагляду (далей – нагрудны знак) ўзнагароджваюцца работнікі Дзяржбуднагляду, якія бездакорна выконвалі ўскладзеныя на іх абавязкі, праявілі пры гэтым ініцыятыву, стараннасць, прафесіяналізм і настойлівасць.
2. Парадак прадстаўлення да ўзнагароджання нагрудным знакам і форма пасведчання да яго ўстанаўліваюцца дырэктарам Дэпартамента.
3. Рашэнне аб узнагароджанні нагрудным знакам афармляецца загадам дырэктара Дэпартамента.
4. Нагрудны знак і пасведчанне да яго ўручаюцца ўзнагароджаным дырэктарам Дэпартамента або па яго даручэнні яго намеснікамі, як правіла, ва ўрачыстай абстаноўцы.
5. Узнагароджаныя нагрудным знакам асобы, якія здзейснілі наўмыснае злачынства альбо якія дапусцілі грубы дысцыплінарны праступак, загадам дырэктара Дэпартамента могуць быць пазбаўлены нагруднага знака.
6. Запісы аб узнагароджанні нагрудным знакам і аб яго пазбаўленні заносяцца ў працоўную кніжку работніка.
7. Нагрудны знак носіцца на форменным адзенні ў адпаведнасці з правіламі нашэння форменнага адзення работнікамі Дзяржбуднагляду або цывільным адзенні на правым баку грудзей.
8. Паўторнае ўзнагароджанне нагрудным знакам не ажыцяўляецца.

Дублікаты нагруднага знака і пасведчання да яго замест згубленых не выдаюцца.

 

АПІСАННЕ
нагруднага знака «За заслугі» Дзяржбуднагляду

Нагрудны знак «За заслугі» Дзяржбуднагляду (далей – нагрудны знак) уяўляе сабой круг блакітнага колеру з аблямоўкай залацістага колеру
і акантоўкамі таго ж колеру, у цэнтры якога ахоўная каска серабрыстага колеру, пад якой скрутак таго ж колеру. Каска і скрутак размешчаны на фоне архітэктурнай антычнай калоны залацістага колеру, за якімі цагляная сцяна таго ж колеру. У ніжняй частцы дэвізная стужка, на якой надпіс «ДЗЯРЖБУДНАГЛЯД» залацістага колеру.

Адваротны бок нагруднага знака гладкі, на ім размешчаны надпіс «ДЭПАРТАМЕНТ КАНТРОЛЮ І НАГЛЯДУ ЗА БУДАЎНІЦТВАМ» залацістага колеру.

Медальён-падвеска пры дапамозе вушка мацуецца да прамавугольнай калодкі залацістага колеру, на якой замацаваная стужка светла-сіняга колеру з двайной аблямоўкай светла-сіняга і сіняга колераў. На ніжняй планцы калодкі беларускі арнамент чырвонага колеру. На адваротным баку калодкі прадугледжана мацаванне ў выглядзе заколкі-шпількі.

Памеры нагруднага знака: дыяметр падвескі – 30 мм, вышыня калодкі – 41 мм, шырыня калодкі – 52 мм, шырыня стужкі – 47 мм, шырыня палоскі – 1,5 мм.

 

ВЫЯВА
нагруднага знака «За заслугі» Дзяржбуднагляду (каляровая)

 

 

ВЫЯВА
нагруднага знака «За заслугі» Дзяржбуднагляду (з перадачай колеру ўмоўнай шафіроўкай)

 

 

ПАЛАЖЭННЕ
аб нагрудным знаку адрознення Дзяржбуднагляду

1. Нагрудны знак адрознення Дзяржбуднагляду (далей – знак) з’яўляецца знакам службовай прыналежнасці работніка да Дзяржбуднагляду, асаблівых паўнамоцтваў работніка пры выкананні ім службовых абавязкаў.
2. Знак выдаецца на перыяд выканання службовых абавязкаў і здаецца пры звальненні.
3. Знак носіцца на форменным адзенні ў адпаведнасці з правіламі нашэння форменнага адзення работнікамі Дзяржбуднагляду ці цывільнага адзення на левым баку грудзей.
4. Пры страце нагруднага знака дублікат не выдаецца.

 

АПІСАННЕ
нагруднага знака адрознення Дзяржбуднагляду

Нагрудны знак адрознення Дзяржбуднагляду (далей – знак) уяўляе сабой круг блакітнага колеру з аблямоўкай сіняга колеру і акантоўкамі залацістага колеру, у цэнтры якога ахоўная каска, пад якой скрутак на фоне архітэктурнай антычнай калоны залацістага колеру, за якімі цагляная сцяна чырвона-аранжавага колеру. Па кайме надпіс «ОРГАНЫ ДЗЯРЖАЎНАГА БУДАЎНІЧАГА НАГЛЯДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ» «ДЗЯРЖБУДНАГЛЯД» залацістага колеру з галоўкамі шрубаў таго ж колеру, якія адлучаюць апошняе слова.

Элементы знака размешчаны на васьміканечнай зорцы залацістага колеру. На адваротным баку знака прадугледжана мацаванне ў выглядзе заколкі-шпількі або гайкі-закруткі. Знак можа мацавацца непасрэдна да адзення альбо скураному фестону чорнага колеру, у якім прадугледжаны разрэзы: для мацавання знака і для мацавання фестону да гузіка адзення.

Памеры знака: дыяметр – 55 мм.

 

ВЫЯВА
нагруднага знака адрознення Дзяржбуднагляду (каляровая)

 

 

ВЫЯВА
нагруднага знака адрознення Дзяржбуднагляду (з перадачай колеру ўмоўнай шафіроўкай)