Год малой Радзiмы
У Беларусі 2018 - 2020 гады праходзяць пад знакам Года малой радзімы. Адпаведны ўказ быў падпісаны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам 20 чэрвеня 2018г.
Прынятае рашэнне скіравана на стымуляванне сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёнаў, фарміраванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі ў насельніцтва, захаванне гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыны.
Пастановай Урада Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2018 г. № 547 зацверджана Рэспубліканская праграма мерапрыемстваў па правядзенню ў Рэспубліцы Беларусь 2018 - 2020 гадоў пад знакам Года малой радзімы.
Усяго ў праграму ўключана больш за 120 розных мерапрыемстваў.